Text1.ru Salatik - Жах

Текст песни
У цёмным лесе дуб стаіць
А пад дубам жах сядзіць
Ці ня ведаў ты, што ён
Кліча ўсіх к сабе праз сон
Кожны дзень заве ён тых
Хто праз цень не мае дых
I калі не можаш спаць
Трэба гэты дуб шукаць
Каб не звар'яцець бядотна
Не сустрэць канец самотна
Цераз межы сваёй моцы
Праз шляхі жыццевых творцаў
Цераз болю ног нястомных
Праз святло вачэй гаротных
Зноў і зноў туды ірвацца
Абы толькі не зламацца
У сэрцы льецца цемна рэч
Стогне, коліць нібы меч
I заве к сабе той жах
Сорам, сум і вечны страх
I заве, і кліча ён
Каб хутчэй узысці на трон
I у цемры гэты бес
Забярэ цябе у лес
Каб не звар'яцець бядотна
Не сустрэць канец самотна
Цераз межы сваёй моцы
Праз шляхі жыццевых творцаў
Цераз болю ног нястомных
Праз святло вачэй гаротных
Зноў і зноў туды ірвацца
Абы толькі не зламацца
Ёсць у кожным гэты жах
Унутры сядзіць той страх
Хтосьці можа с ім у жыцці
А кагосьцi ён захапіў
Ёсць у кожным гэты лес
У якім сядзіць той бес
У каго ён светлы дзень
А у каго, як у песні толькi цень


Оставьте свой комментарий